Судом Барысаўскага раёна асуджаны кіраўнік ізалятар часовага ўтрымання Жодзінскага ГУУС, які канваяваў Сяргея Багдашова.

Як паведамляе БелаПАН, кіраўніку ІЧУ прызначана пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады тэрмінам на тры гады.

Кіраўнік ІЧУ абвінавачваўся паводле ч.1 арт. 428 КК (службовая халатнасць).

Нагадаем, што 31‑гадовы Сяргей Багдашоў 29 траўня уцёк з залі суда, дзе яго судзілі за рабаўніцтва.

Пры гэтым ён напаў на канваіра, параніў яго заточкай і забраў табельную зброю. Да гэтай пары злачынца не знойдзены. Ён аб’яўлены ў міжнарожны вышук.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0