Прынамсі на футбольным полі.

У сераду адбыліся матчы 5-га туру чэмпіянату Італіі па футболе. Інтрыга для беларускіх заўзятараў была ў тым,

што сустракаліся «Бары» і «Кальяры» — клубы ў складзе якіх гуляюць беларусы.

За «Бары» выступае Віталь Кутузаў, у складзе «Кальяры» ёсць Міхаіл Сівакоў, які не згуляў пакуль за клуб з Сардзініі ніводнага матчу.

Абодва футбалісты ад пачатку матчу былі ў запасе. Кутузаў выйшаў на поле ў другім тайме на 66-й хвіліне, а вось Сівакоў на полі так і не з’явіўся.

Што да матчу, то гасцявую перамогу атрымаў «Кальяры» 1:0 (Нене, 77), гэта першая перамога сардзінцаў у сёлетнім чэмпіянаце (у іх цяпер чатыры балы).

Што да «Бары» (у іх шэсць балаў), на наступных выходных клуб – і Віталя Кутузава – чакае гульня з «Міланам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?