Тэлеканалы паказалі рэпартажы пра тое, як перапіс прайшоў у рэзідэнцыі Дразды. Дзяржаўныя СМІ акцэнтавалі ўвагу на пунктах, якія тычыліся мовы:

«— Вашае грамадзянства?

— Беларус.

— Да якой нацыянальнасці Вы сябе адносіце?

— Ну, канечне ж, беларус, калі вы мяне абралі прэзідэнтам.

— Ваша родная мова?

— Беларуская. (Пасля паўзы.) Беларуская, расейская мова. Для мяне аднолькавыя дзве мовы.

— На якой мове Вы звычайна размаўляеце дома?

— А па-рознаму — ад беларускай да расейскай. І на трасянцы таксама.

— Тады я ўкажу і тую, і тую...

— А да якой нацыянальнасці сябе адносіць Мікалай?

— (Лукашэнка сыну) Ты — беларус? Беларус. Малайчынка!..»

Акурат моўныя пункты выклікалі найбольшую грамадскую дыскусію напярэдадні перапісу. Сваімі адказамі Лукашэнка фактычна падтрымаў статус беларускай мовы як роднай і хатняй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?