Кампанія Pepsi будзе павінна выплаціць больш за мільярд даляраў двум жыхарам ЗША.
Тыя перакананыя, што кампанія скрала іх вынаходніцтва наконт вытворчасці дыстыліраванай вады.

Самае прыкрае, што непрыемнасці можна было б пазбегнуць, калі б прадстаўнікі Pepsi хаця б з'явіліся ў суд. Але папярэдзіць іх забылася сакратарка кампаніі.

Юрыдычная фірма, якая прадстаўляла інтарэсы Pepsi, накіравала ліст у юрыдычны аддзел кампаніі, аднак сакратарка проста забылася пра яго.

Тым не менш памылка сакратаркі, якая працуе ў кампаніі больш за 20 год, названая даравальнай, і на яе ў суд ніхто падаваць не збіраецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?