Група з 18 чалавек Смаленскай дзіцяча‑юнацкай спартовай школы алімпійскага рэзерву ўдзельнічала у спаборніцтвах у Магілёве.

Калі яны вярнуліся ў Смаленск 6 дзяцей і адзін з суправаджаючых дарослых былі хворыя на вострую вірусную інфекцыю. У траіх з іх лабараторна пацверджаны «свіны грып».

«З гэтай групы ў траіх лабараторна пацверджаны дыягназ грыпу, выкліканага вірусам А/H1N1 09», — паведаміла Еўрарадыё начальнік аддзела эпідэміялагічнага нагляду Ўпраўлення Расспажыўнагляду па Смаленскай вобласці Галіна Круціліна.

Група ўдзельнічала ў спаборніцтвах з 19 па 22 кастрычніка. Першы футбаліст захварэў 26‑га кастрычніка, на чацвёрты дзень пасля вяртання з Магілёва. Інкубацыйны перыяд грыпа А/H1N1 максімум 7 дзён, кажа Галіна Круціліна.

«Усё укладаецца ў інкубацыйны перыяд. З поўнай упэўненасцю казаць нельга, але судзячы па развіцці сітуацыі, хутчэй за ўсё яны захварэлі ў Магілёве».

Дарэчы, пацвердзіцца «свіны грып» можа і ў астатніх чатырох хворых. Таму іх таксама лечаць менавіта ад грыпу А/H1N1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?