31 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў, што над Дняпром каля Рэчыцы, адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса.

Бяруць удзел родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры, а таксама паэты, барды і мастакі. У тым ліку: Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Эдуард Акулін, Алесь Камоцкі, Міра Лукша, Кася Камоцкая, Алесь Бяляцкі — усяго 50 паэтаў.

Пачатак а 12‑й гадзіне на Гарошкаўскіх могілках, каля помніка паэту.

У 12.30 — урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на хаце паэта. А 13‑й пачнуцца паэтычныя чытанні і бардаўскі канцэрт на падворку. Падчас свята адбудзецца прэзентацыя кнігі прысвячэнняў Анатолю Сысу «Ягамосць» і выбранага томіка паэзіі «Алаіза», а таксама нумара часопіса «Дзеяслоў», прысвечанага юбілею паэта. Даведкі праз т.: (025) 60‑60‑891 (у Мінску) і (033) 672‑24‑60 (у Рэчыцы).

З Мінска едзе мікрааўтобус. Лічба вольных месцаў у ім абмежаваная.

Сваім ходам у Гарошкаў можна дабрацца праз Рэчыцу. Ад гэтага горада да вёскі Гарошкаў 8 км.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?