61-гадовы нямецкі спецыяліст Бернд Штанге працягне працу з нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе. У падтрымку яго кандыдатуры 28 лістапада выказаўся выканкам Беларускай федэрацыі футбола.

Упершыню Штанге быў прызначаны галоўным трэнерам зборнай 30 ліпеня 2007 года, на завяршальнай стадыі адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2008. Пад яго кіраўніцтвам каманда спачатку прайграла тры матчы (у тым ліку дома Люксембургу — 0:1), а затым выйграла два (у тым ліку ў Галандыі — 2:1) і заняла чацвёртае месца ў сваёй групе.

У кваліфікацыйнай групе чэмпіянату свету-2010 зборная Беларусі таксама была чацвёртай, набраўшы 12 з 12 балаў у гульнях з аўтсайдэрамі Казахстанам і Андорай і 1 з 18 балаў з Англіяй, Украінай і Харватыяй.

БелаПАН

Найлепшым футбалістам Беларусі 2009 года прызнанын 36-гадовы паўабаронца нацыянальнай зборнай і расійскага клуба "Растоў" Аляксандр Кульчый. Сярод гульцоў нацыянальнага першынства лаўрэатам стаў 23-гадовы паўабаронца БАТЭ Сяргей Крывец.

Найлепшы трэнер - Віктар Ганчарэнка

sport.belta.by

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна