Аўтобусы, якія ідуць у бок гандлёвага дома «Ждановічы», больш не будуць ездзіць у аб'езд праз футбольны манеж і «Мінск-арэну», а вернуцца на адрамантаваны ўчастак вуліцы Ціміразева.
«Мінсктранс» паведамляе, што
ў сувязі з заканчэннем рэканструкцыі вуліцы Ціміразева на ўчастку ад вуліцы Нарачанскай да Вясёлкавай з 30 лістапада рух грамадскага транспарту ўзнаўляецца па пастаянных схемах праз вуліцу Ціміразева.
Змены датычацца аўтобусных маршрутаў № № 11, 60, 73, 130 і 555, прыгарадных маршрутаў і шэрагу маршрутных таксі.





