На ўдзел беларускіх футбалістаў у адборачным цыкле чэмпіяната свету-2010 было патрачана больш за 6 мільярдаў рублёў (гэта 2,2 мільёна ў эквіваленце). Такія падлікі прывёў намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Міхаіл Вергеенка.
Нягледзячы на тое, што федэрацыя ўклала, па словах Вергеенкі, "немалыя грошы", каманда фінішавала чацвёртай з шасці зборных.





