Дзяржаўны міністр Грузіі па пытаннях рэінтэграцыі Тэймураз Якабашвілі заявіў, што з вялікім задавальненнем прапанаваў бы Уладзіміру Пуціну помнік Сталіну ў абмен на Абхазію і Паўднёвую Асецію.

«Я з задавальненнем абмяняўся з Пуціным помнікам Сталіну на Абхазію і Паўднёвую Асецію, і ў якасці рэшты аддам і Мемарыял славы», — сказаў ён, каментуючы заяву расійскага прэм’ера, які адзначыў, што стварэнне копіі Мемарыяла славы ў Маскве будзе яшчэ адным «шчаўчком па носе» уладам Грузіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?