Амерыканская акторка Анджаліна Джолі прызнана самай прыгожай жанчынай дзесяцігоддзя. Як піша The Telegraph, у апытанні, якое праводзіла кампанія Superdrug, прынялі ўдзел 3 тыс. чалавек.

«Джолі нельга назваць тыповай прыгажуняй, аднак моцны характар надае ёй унікальнасць у свеце прыгажосці», ‑ заявіў Стыў Джэбсан, камерцыйны дырэктар Superdrug.

Газета адзначае, што другое месца было аддадзена актрысе Джэніфер Эністан — экс‑жонцы Брэда Піт (і цяперашняга спадарожніка жыцця Джолі). Трэцяе месца заняла аўстралійская спявачка Кайлі Міноўг.

У спісе таксама ёсць актрысы Кэтрын Зэта‑Джонс, Скарлет Ёхансан, Кіра Найтлі, Ліў Тайлер, Холі Бэры, Кейт Уінслет, Мэган Фокс, Ева Лангорыя, Шарліз Тэран і спявачка Беёнсэ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?