У Беларусі не спыняюцца снегапады, якія суправаджаюцца штармавым ветрам.

Як паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, найбольшая колькасць ападкаў днём 29 снежня адзначана ў Віцебску — 14 мм, што складае амаль трэць месячнай нормы.

За апошнія суткі ў Гомелі выпала 30 мм ападкаў (67% снежаньскай нормы), у Жлобіне — 28 мм (65%). У Мінску зафіксавана 12 мм ападкаў (24%).

У аўторак днём вецер узмацняўся да 15—19 м/с (у асноўным па паўднёва‑заходняй палове).

Самы моцны парыў адзначаны ў Наваградку (19 м/с).

Максімальная тэмпература паветра склала ад мінус 3—4 градусаў у Віцебскай і Магілёўскай абласцях да 0 — плюс 1 у Брэсцкай і Гродзенскай.

Згодна з праведзеным абагульненнем аператыўных звестак сайта meteoinfo.by, з пачатку снежня ў Гомелі і Віцебску выпала амаль дзве месячныя нормы ападкаў, у Мінску — больш за паўтары, у Гродне — амаль паўтары, у Магілёве — амаль на 20% больш за месячную норму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?