Тры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей, загінулі ў выніку дарожна‑транспартнага здарэння ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, паблізу мястэчка Крэва 26‑гадовы кіроўца «Аўдзі» выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком «Сканія».

У выніку ДТЗ кіроўца легкавой аўтамашыны і бацька, які ехаў з ім, змешчаныя ў бальніцу, а 28‑гадовая сужыцелька, яе васьмігадовы сын і пяцігадовая дачка загінулі.

Усе яны жыхары Мінска.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?