У адпаведнасцi з 32‑гадовым зараастрыйскiм календаром, у надыходным годзе нас будзе апякаць сiмвалiчная Чарапаха. Яе ўладарства распачнецца 21 сакавiка 2010 года i працягнецца да 20 сакавiка 2011 года.

Зараастрыйскi каляндар заснаваны на 32‑гадовым абарачэннi Сатурна (планеты, якая ў астралогii «адказвае» за ўнутраны стрыжань асобы). Гэты гараскоп адлюстроўвае ўнутраную сутнасць чалавека, яго псiхалагiчны тып. Згодна з зараастрыйскай традыцыяй, кожны год 32‑гадовага цыкла мае свой татэм — сiмвалiчную жывёлу, якая ўвасабляе ўсе станоўчыя якасцi, якiя чалавек, народжаны ў яе год, павiнен «напрацаваць» на працягу жыцця. Татэм можа падказаць кожнаму з нас, што трэба рабiць, каб быць дастойным свайго прызначэння. Кожнаму з 32 тыпаў асобы акрамя татэма адпавядае i антытатэм (увасабленне адмоўных якасцяў, характэрных для пэўнага тыпу асобы). Шляхам работы над сабой i пазбаўлення ад негатыўных якасцяў свайго антытатэма чалавек напаўняецца жыццёвай гармонiяй.

Зараастрыйскi каляндарны новы год пачынаецца ў дзень веснавога раўнадзенства. Той, хто нарадзiўся ў лютым—пачатку сакавiка, знаходзiцца пад уплывам абодвух татэмных жывёл.

Зараастрыйскiя жрацы лiчылi, што Чарапаха служыць богу падземнага царства Зэм, захавальнiка скарбаў, карысных выкапняў, руднiкоў. Зэм яшчэ адказвае за лясы, палi, раўнiны, горы, таму ў год Чарапахi добра будзе асвойваць новыя землi, акультурваць старыя, рэалiзоўваць экалагiчныя праграмы. Гэта год адкрыцця новых тайнаў зямлi. Але разам з тым — год землятрусаў, апоўзняў, лавiнаў, год абуджэння вулканаў.

Чарапаха — моцная i мудрая, марудлiвая, паслядоўная ў сваiх меркаваннях, асцярожная ў рашэннях, упэўненая ў дзеяннях, iдзе сваёй пратаптанай дарогай. Яе прынцып — стабiльнасць i пастаянства, яе дэвiз — «Спяшайся павольна!»

Чарапаха ўвасабляе Сусвет. Яе панцыр зверху круглы i выпуклы, як нябесны купал, а знiзу — плоскi i роўны, як зямля. З Чарапахай звязваюць пачатак тварэння — яе здольнасць цалкам схавацца ў свой панцыр азначае глыбiнную канцэнтрацыю, вяртанне ў першасны стан. А яе вядомае даўгалецце сiмвалiзуе бяссмерце.

Людзям, народжаным у год Чарапахi (1914, 1946, 1978), рэкамендавана часовае адасабленне, адзiнота. Для вас гэта год самааналiзу, пераацэнкi каштоўнасцяў. У свой год варта адмовiцца ад актыўнага сацыяльнага жыцця, пазбавiцца ад лiшнiх клопатаў, не распыляцца па дробязях, каб не растрацiць назапашаны за 32‑гадовы цыкл энергетычны патэнцыял, а сканцэнтраваць яго для будучых спраў i памкненняў. Гэта год вяртання да першаснай кропкi i знаходжання сябе наноў.

Для народжаных пад татэмамi Бабра (1913, 1945, 1977) i Сарокi (1915, 1947, 1979) надыходны год стане часам матэрыяльнага i сацыяльнага ўмацавання. Ваша задача — наладжванне дзелавых сувязяў, умацаванне фiнансавага становiшча, стварэнне трывалага жыццёвага фундамента. Пры гэтым Сароцы прыйдзецца як след памiтусiцца, ва ўсiх справах праявiць актыўнасць i вынаходлiвасць. А Бабра чакае адплата за тое, што было зроблена раней; кожнаму — па яго справах. У той жа час гэта перыяд вяртання зямных даўгоў — чым больш шчодрымi вы сябе праявiце, тым больш пазiтыву атрымаеце ад Нябёсаў.

Народжаных у год Змяi (1912, 1944, 1976) i Вавёркi (1916, 1948, 1980) чакаюць цяжкасцi. Не варта займацца вырашэннем матэрыяльных праблем — з партнёрамi верагодныя спрэчкi, у справах — непаразуменне. Змеям навакольныя нагадаюць усе iх мiнулыя памылкi, а Вавёркi самi будуць ствараць сабе непрыемнасцi. Год выдатна падыходзiць для духоўных пошукаў, для афармлення творчых планаў i рэалiзацыi сябе праз хобi, для аб’яднання вакол сябе асобаў, блiзкiх па духу. Пазбягайце кардынальных перамен — вялiкая рызыка памылiцца ў выбары, для вас гэта год падманных, iлжывых дарог.

Крытычным можа стаць надыходны год для народжаных у гады Павука (1911, 1943, 1975, 2007) i Крумкача (1917, 1949, 1981). Ім давядзецца сутыкнуцца з несправядлiвасцю, барацьбой i супернiцтвам. Пры гэтым Крумкачы будуць самi выступаць iнiцыятарамi спрэчак, сеяць у адносiнах хаос, а Павукi стануць ахвярамi, уцягнутымi ў канфлiкты. Узнагарода магчыма толькi як вынiк з гонарам пройдзеных выпрабаванняў.

Для народжаных ў гады Бусла (1910, 1942, 1974, 2006) i Пеўня (1918, 1950, 1982) настае перыяд спакою i гармонii. Можаце разлiчваць на дапамогу i падтрымку, на знаёмства з людзьмi, якiя пойдуць з вамi рука аб руку па жыццi. Пры гэтым Буслам дапамогу акажуць старыя знаёмыя, а Пеўням — новыя.

Год сур’ёзнай работы, умацавання аўтарытэту, вяртання кармiчных даўгоў соцыуму надыходзiць для народжаных у год Ваўка (1909, 1941, 1973, 2005) i Быка (1919, 1951, 1983). Вас чакаюць справы, якiя вы абавязаны выканаць, — па iх вас ацэняць у наступным. Калi аўтарытэт Ваўка будзе расцi за кошт мiнулых заслуг, то Быку давядзецца адстойваць свае пазiцыi наноў. Галоўнае — цярпенне i стойкасць!

Дысгарманiчным акажацца 2010‑ы для людзей, народжаных у гады Мангуста (1908, 1940, 1972, 2004) i Барсука (1920, 1952 i 1984). Iх чакаюць цяжкiя выпрабаваннi i барацьба. Цяжкасцi, падманы, расчараваннi будуць падпiльноўваць вас на кожным кроку. Пры гэтым для Барсукоў важна самiм не ствараць сабе перашкод, а Мангустам варта навучыцца прадбачыць i пераадольваць перашкоды, створаныя iншымi. Абудзiце ў сабе дух воiна — i вас чакае ўзнагарода!

Народжаных у гады Горнага барана (1907, 1939, 1971, 2003) i Вярблюда (1921, 1953, 1985) чакае час тайнаў. Падзеi гэтага года пададуцца вам мiстычнымi, многае застанецца незразумелым. Баранаў чакае раскрыццё таямнiц, а Вярблюдам прыадкрыецца будучыня. У лепшым выпадку год будзе звязаны з унутраным ачышчэннем i прасвятленнем, дапамогай i абаронай анёла‑ахоўнiка. Пастарайцеся зразумець таямнiцы новага года i вы знойдзеце адказы на шматлiкiя пытаннi свайго лёсу.

Для тых, хто нарадзiўся ў гады Аленя (1906, 1938, 1970, 2002) i Вожыка (1922, 1954, 1986), настае адзiн з самых шчаслiвых перыядаў. Гэта час стабiльнасцi, гармонii, удачы. Год, калi зможаце паказаць, на што вы здольныя, завесцi сяброў i дзелавых партнёраў. Аленяў чакае высокая ацэнка iх мiнулых заслуг, саюзнiкамi i памочнiкамi Вожыкаў стануць асабiстая актыўнасць i iнiцыятыва.

Цяжкi перыяд настае для народжаных у гады Сокала (1905, 1937, 1969, 2001) i Ланi (1923, 1955, 1987). Вашы выпрабаваннi будуць звязаны з дзейнасцю тайных ворагаў, схаванымi iнтрыгамi i ўдарамi ў спiну. Сокалаў могуць падвесцi старыя знаёмыя, якiя захочуць адпомсцiць за старую крыўду. А Ланi самi выступяць зброяй помсты. Аднак, як бы цяжка нi склалiся абставiны, не спрабуйце помсцiць — прыйдзе час i кожны атрымае па заслугах!

Для народжаных пад татэмам Пугача (1904,1936, 1968, 2000) i Слана (1924, 1956, 1988) надыходзiць час канструктыўнай дзейнасцi, прафесiйнай рэалiзацыi, прасоўвання па службе. Гэта спрыяльны перыяд для ажыццяўлення славалюбiвых планаў i кар’ернага росту. Сланам давядзецца шмат папрацаваць самiм, а Пугачоў чакае падтрымка заступнiкаў.

Для людзей, народжаных у гады Вепрука (1903, 1935, 1967, 1999) i Каня (1925, 1957, 1989), 2010‑ы стане самым непрадказальным ва ўсiм каляндарным цыкле. Гэта час непрадбачаных падзей i нечаканых паваротаў лёсу. Лiчыцца, што вам у гэты год можна iсцi ў «ва‑банк» — альбо ўсё выйграеце, альбо ўсё згубiце. Калi ў Вепрукоў рухавiком перамен стануць справы мiнулых дзён, то Конi самi вырашаць пачаць жыццё наноў, перакрэслiўшы мiнулае.

Час цяжкага выбару чакае народжаных у гады Дэльфiна (1934, 1966, 1998) i Гепарда (1926, 1958, 1990). Год супярэчлiвы: верагодна i страта ўсiх мараў i спадзяванняў, i iх адраджэнне. Выдатныя справы могуць з трэскам правалiцца, а гарманiчныя адносiны перарасцi ў супрацьстаянне. I наадварот: калi, здавалася б, усё рушыцца, раптам сiтуацыя пачынае нечакана наладжвацца. Але ўсё заўсёды будзе залежаць выключна ад вас i вашай асабiстай пазiцыi. «Не вер вачам сваiм — усё змяняецца!» — ваш дэвiз на наступны год.

Для людзей, народжаных у гады Лiсiцы (1933, 1965, 1997) i Паўлiна (1927, 1959, 1991), надыходны год праяснiць шмат заблытаных сiтуацый з мiнулага. Гэта год адплаты — кожны атрымае тое, што заслужыў. Час актывiзацыi фактараў Року (добрых цi адмоўных — залежыць ад зробленага вамi раней). Калi Лiсiц чакае адплата за справы мiнулыя, то Паўлiнаў — закладка фундамента пад будучыню.

Незразумелым можа падацца год тым, хто нарадзiўся пад татэмамi Арла (1932, 1964, 1996) i Лебедзя (1928, 1960, 1992). Многае будзе адбывацца як бы насуперак вашай волi, быццам нехта нябачны ўмешваецца ў ваш лёс. Мiстыка стане суправаджаць вас усюды, аднак не даводзьце сябе да веры ў забабоны. Усе пераўтварэннi ў жыццi Арлоў будуць звязаны з iх далёкiм мiнулым, а ў Лебедзяў — як адплата за здзейсненае iмi цяпер. Вышэйшая праява года будзе звязана з абуджэннем харызмы.

Часам новых духоўных пошукаў i ўсвядомленага выбару веры (рэлiгii, iдэалогii) стане 2010‑ы для тых, хто нарадзiўся ў гады Белага мядзведзя (1931, 1963, 1995) i Рысi (1929, 1961, 1993). Нiчога не адбываецца выпадкова ў такi год, усюды расстаўлены знакi, якiя паказваюць на правiльны шлях. Год, калi трэба шмат працаваць. Звярнiце ўвагу на тых, хто цяпер апынецца побач, — гэтыя людзi маюць з вамi кармiчную сувязь i лёгка вам з iмi не развiтацца. Калi для Рысяў гэта будуць новыя знаёмыя, то Мядзведзям давядзецца сустрэцца са старымi знаёмымi. Будзьце ўважлiвымi: яны могуць як дапамагчы зрабiць выбар, так i пазбавiць вас выбару.

Для народжаных пад татэмам Асла (1930, 1962, 1994) надыходны перыяд стане часам знаходжання гармонii i, магчыма, другой палавiнкi (мужа, жонкi, надзейнага сябра цi дзелавога партнёра). Год Чарапахi з’яўляецца для Аслоў люстэркам, якое дазваляе ўбачыць i ацанiць сябе не заўзята.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?