Не надаваць занадта вялікага значэння знешнім атрыбутам Новага года раіць астролаг Нэлі Пацёмкіна‑Гунева.

«Калі вы давяраеце ўсходняму календару, лепш ужо не сварыцца з Быком, год якога яшчэ будзе доўжыцца паўтара месяца», — сказала астролаг на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 29 снежня . Паводле яе слоў, год Тыгра па ўсходнім календары наступіць толькі 14 лютага. Таму «не мае вялікага значэння, у якім адзенні вы сустрэнеце Новы год, што будзе на стале».

Адзначыўшы, што «Новы год 1 студзеня — гэта вельмі ўмоўная мяжа», Пацёмкіна‑Гунева падкрэсліла, што не варта давяраць агульным гараскопам, таму што для знакаў задыяка «яны падобныя да сярэдняй тэмпературы па бальніцы»

і чалавеку ў выпадку цікавасці да астралогіі неабходна складаць персанальны гараскоп. Пры гэтым яна ўсё ж параіла ўсім у Новы год «задумацца над тым, хто мы і ці сваёй дарагой ідзем». Пацёмкіна‑Гунева адзначыла, што часам людзі ўсё жыццё пераадольваюць перашкоды ў дасягненні якіх‑небудзь мэт, «не разумеючы, што сталі б больш паспяховымі ў жыцці, калі б накіравалі энергію ў іншае рэчышча».

Астролаг таксама паведаміла, што 31 снежня ў 20 гадзін 24 хвіліны адбудзецца частковае месячнае зацьменне з малой фазай, якое зробіць людзей больш стрыманымі ў эмоцыях напярэдадні Новага года.

Яна падкрэсліла, што да месячнага зацьмення многія будуць хаваць і назапашваць эмоцыі. Неспрыяльнай з’явай можа стаць усплёск эмоцый пасля таго, як зацьменне скончыцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?