Сёння ўдзень магутны цыклон з боку Чорнага мора, якi прынёс да нас у пачатку тыдня моцныя снегапады, пачне адступаць на ўсход кантынента.

Інтэнсiўнасць снегападаў паменшыцца, але снег будзе iсцi яшчэ ў многiх раёнах краiны, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава.

Тэмпература ў сераду 1—7 марозу. У апошнi дзень года атмасферны цiск пачне знiжацца, таму месцамi па поўднi краiны пройдзе снег, слабая завiруха.

31 снежня на працягу сутак мiнус 4—11 градусаў, уначы пры праясненнях 13—15.

Толькi ў Брэсцкай вобласцi ў навагоднюю ноч чакаецца мiнус 1—3.

Узмацненне маразоў чакаецца ў першыя днi наступнага года. Даволi халоднае паветра будзе паступаць да нас з поўначы Еўропы. Тэмпературны фон пачне знiжацца, часам будзе iсцi невялiкi снег. У першы i другi днi студзеня тэмпература на працягу сутак будзе вагацца ад 6 да 14 марозу, уначы пры праясненнях да мiнус 15—18.

Ужо ў першую нядзелю новага года маразы ўзмоцняцца да мiнус 13—19, месцамi ўначы пры праясненнях да 25. Захаваюцца сур’ёзныя маразы i ў пачатку наступнага тыдня. Ужо 4 студзеня тэмпература ўначы пры праясненнях будзе дасягаць 25—27 марозу.

Удзень у пачатку наступнага тыдня маразы будуць трымацца на ўзроўнi мiнус 15—20.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?