Генерал‑маёр міліцыі Іван Сяргей вызвалены ад пасады начальніка Акадэміі МУС Беларусі і звольнены з органаў унутраных спраў. Адпаведны ўказ прэзідэнт падпісаў 28 снежня.

Галоўную міліцэйскую ВНУ краіны Іван Сяргей узначальваў з 26 лютага 2008 года. Да гэтага ён быў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама, яшчэ раней — начальнікам УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?