Памёр былы расійскі дэпутат ад КПРФ Васіль Шандыбін.
Шандыбін памёр у Цэнтральнай клінічнай бальніцы пасля праведзенай некалькі дзён таму аперацыі.
Яму было 68 гадоў, ён нарадзіўся ў 1941 г. вёсцы Краснае Трубчэўскага раёна Бранскай вобласці. Палітык запомніўся нязмушанымі паводзінамі на расійскай палітычнай сцэне, яркай сакавітай гаворкай, трапнымі метафарамі.





