Падчас прэс‑канферэнцыі 30 снежня Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра ўвядзенне мытных пошлін на ўвоз у краіну аўтамабіляў.
«Што мы ў асноўным набываем на Захадзе? Мы не купляем новыя аўтамабілі, а купляем патрыманыя. 5‑10 гадоў.
Дзярмо сталі рабіць, нават у Германіі. Што гаварыць пра старыя аўтамабілі.
Я страшна люблю аўтамабілі. Але ці варта аддаваць такія шалёныя грошы за патрыманыя машыны? І мы ўвозім гэты хлам, а не каб паставіць жорсткія бар’еры. І я вінаваты ў гэтым. Мы паспрабавалі з «Фордам», з «Самандам» нешта стварыць. Малы рынак, не хочуць яны.
Хопіць ужо як на звалку вазіць сюды старыя машыны. Для Расіі гэта істотна, і мы ім саступілі.
Нам трэба ўсё ж паставіць недзе заводзік, і кляпаць гэтыя аўтамабілі».





