Літоўскія пракуроры атрымалі сведчанне таго, што загадкавая гібель супрацоўніка дзяржбяспекі Літвы Вітаўтаса Поцюнаса можа быць звязана з выкананнем у Беларусі асабліва сакрэтнага задання.

Нібыта Поцюнас, які загінуў ў Брэсце ў 2006 годзе, цікавіўся зніклымі ў Літве грашыма з ЗША, вылучанымі на падтрымку беларускай апазіцыі.

Экс-старшыня камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Альгімантас Матулявічус сцвярджаў, што чуў аб тым, што перад загадкавай гібеллю Поцюнаса ў Беларусі гэты супрацоўнік Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы цікавіўся лёсам гэтых грошай, паведамляюць «Навіны» ЛНК.

«Кажуць і пра 40 мільёнаў, і пра 30 мільёнаў даляраў ЗША,
але цяжка сказаць, бо я іх у руках не трымаў. І незразумела, якая частка асела тут, у Літве. Калі ён цікавіўся, то інфармацыя гарачая і наступны вывад адпаведны, вы самі можаце яго зрабіць «, — сказаў Матулявічус.

Ён заявіў, што некаторыя супрацоўнікі ДГБ ўжо пасля парламенцкага расследавання аб дзейнасці дэпартамента хацелі расказаць пра зніклыя грошы з Амерыкі, але пасля перадумалі.

«У ДГБ пераменаў не адбылося, а людзі пачалі верыць, што адбудуцца істотныя перамены, і мной быў атрыманы сігнал, што прыйдуць і раскажуць яшчэ, а потым будзеш думаць, што з людзьмі расправіліся, потым людзі перадумалі», — распавёў Матулявічус.

Поцюнас загінуў у канцы лета 2006 года ў Брэсце. Пракуроры прыйшлі да высновы, што ён загінуў у выніку няшчаснага выпадку,
дасудовае расследаванне было закрыта, аднак пасля скаргі ў суд яго аднавілі ў трэці раз.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?