Згодна з усімі экзіт-поламі, трэцяе месца заняў банкір Цігіпка, а дзейны прэзідэнт Юшчанка фінішуе толькі пятым. Вынікі падліку галасоў супалі з дадзенымі экзіт-полаў.

У

У

Шалі ўкраінскай палітыкі схіліліся на ўсход.

Большасць экзіт-полаў даюць разрыў парадку 10% між лідэрам апазіцыйнай Партыі рэгіёнаў Віктарам Януковічам і прэм’ер-міністрам Юліяй Цімашэнка. Згодна са звесткамі апытання канала Інтэр, першы набірае 36,6%, другая — 25,8%. Трэцяе месца заняў блізкі да экс-прэзідэнта краіны Леаніда Кучмы банкір Сяргей Цігіпка — 13,5%.

За дзейнага прэзідэнта Віктара Юшчанку прагаласавалі менш за 6%.

Яго нязначна абагнаў іншы папулярны на захадзе краіны палітык Арсень Яцанюк.

Яцанюк, Юшчанка і два іншыя нацыянальна-дэмакратычныя кандыдаты разам набіраюць каля 15% галасоў.

У дэмакратычнай Украіне ніхто не заганяе людзей на выбары, таму і яўка аказалася рэкордна нізкай — 67%. Перадвыбарчы папулізм і недатрыманне абяцанак усімі асноўнымі кандыдатамі знеахвоцілі многіх выбарцаў ад удзелу ў галасаванні. Аднак і супраць усіх, і за блазнаватага Васіля Проціўсіха прагаласавалі лічаныя выбарцы. Даверлівыя ўкраінцы месца трэцяй сілы аддалі аднаму з творцаў алігархічнай сістэмы, банкіру, віцэ-прэм’ер і кіраўніку Нацыянальнага банку кучмаўскае пары Сяргею Цігіпку. Менавіта галасы гэтага былога камсамольскага важака могуць вырашыць лёс будучага другога тура, а сам ён — стаць новым прэм’ерам Украіны. У 2004 годзе акурат ён узначальваў перадвыбарны штаб кандыдата Януковіча ў часе сфальшаваных выбараў, што выклікалі Аранжавую рэвалюцыю.

Вынікі падліку галасоў супалі з дадзенымі экзіт-полаў. Пасля апрацоўкі 80% пратаколаў выбарчых камісій, лідзіруе Віктар Януковіч з 35,8% галасоў, на другім месцы ідзе Юлія Цімашэнка з 24,8%, сведчаць звесткі ЦВК Украіны. Разрыў нязначна, на дзесятыя долі працэнта, скарачакаецца па меры надыходу звестак з цяжкадаступных участкаў у Карпатах, дзе Януковіч непапулярны.

За Януковіча па-ранейшаму галасуюць пераважна расейскамоўныя ўсходу краіны, а за Цімашэнку — украінскамоўныя захаду. У часе кампаніі Януковіча вінавацілі ў незаконнай прыватызацыі дзяржаўнай рэзідэнцыі, а Цімашэнку — у вывазе грошай праз афшорныя кампаніі. Ні першая, ні другая справы не дайшлі да суда.

У часе гэтай кампаніі

Януковіч выкарыстоўваў цэнтрысцкую праграму, робячы акцэнт на сацыяльныя лозунгі. У выніку яму ўдалося сабраць досыць шмат галасоў і на захадзе Украіны. У прыватнасці, ён пераканаўча перамог у Закарпацці, а ў Херсонскай вобласці, дзе ў 2004 годзе Юшчанка набраў 43% галасоў, Цімашэнка сёлета атрымала толькі 19.

«Можна меркаваць, што Украіна не вернецца ў расійскую зону ўплыву, хто б ні перамог у другім туры выбараў, — заявіла публіцыстка Багуміла Бердыхоўская. — Стратэгічны курс краіны вызначаны, і яго будуць рэалізоўваць усе палітычныя сілы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?