У мінулыя выхадныя дні тэмпература паветра ў Беларусі аказалася на 18‑19 градусаў ніжэй за кліматычную норму і склала мінус 19‑24 градусы,

паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

У начныя гадзіны тэмпература паніжалася да мінус 20‑28 градусаў,

а мінулай ноччу месцамі на паўднёвым захадзе рэспублікі да 29—32 градусаў марозу. Самая нізкая тэмпература зафіксавана на метэастанцыі ў Пружанах — мінус 32.

Гэта тэмпературны рэкорд гэтай зімы, дадала спецыяліст. За перыяд шматгадовых назіранняў абсалютны студзеньскі мінімум тэмпературы ў Пружанах зарэгістраваны ў 1950 годзе і склаў мінус 37,7 градуса.

Такіх працяглых маразоў у студзені, як у гэтым годзе, у Беларусі не адзначалася з 1987 года.

Тады была зафіксавана самая нізкая сярэднямесячная тэмпература за ўвесь пасляваенны перыяд — мінус 16,3 градуса. Як адзначаюць спецыялісты, раней такія маразы ў студзені не былі рэдкай з’явай. Вельмі халодным быў студзень у 1950, 1954, 1964, 1967, 1968, 1969, 1972, 1985 і 1987 гадах, калі сярэднямесячная тэмпература паветра была ад мінус 11,4 да 16,3 градусы ніжэй за нуль пры норме мінус 6,7 градуса.

Паводле ацэнкі спецыялістаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, студзень-2010, калі такое надвор’е захаваецца да канца месяца, можа ўвайсці ў пяцёрку самых халодных за пасляваенны перыяд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?