Дэлегацыя парламента на чале са старшынём палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам 26—29 студзеня наведае з афіцыйным візітам Сірыю.

У склад дэлегацыі таксама ўваходзяць старшыня камісіі палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Віктар Гумінскі, члены камісіі савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Канстанцін Сумар і Аляксандр Шакуцін.

Беларуская дэлегацыя правядзе шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Сірыі, у тым ліку са старшынём парламента Махмудам аль‑Абрашам. Запланаваны перамовы ў органах дзяржаўнага кіравання, а таксама з прадстаўнікамі дзелавых колаў.

Мяркуецца, што падчас сустрэч будуць абмяркоўвацца пытанні пашырэння міжпарламенцкага супрацоўніцтва, пошуку шляхоў умацавання гандлёва‑эканамічнага ўзаемадзеяння, пашырэння міжрэгіянальнага дыялогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?