Пра ўзмацненне маразоў у паўднёва‑заходніх раёнах Беларусі ў ноч на 26 студзеня папярэджвае Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.

У гэты дзень па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўночна‑заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 17—23°С, пры праясненнях мінус 24—28°С, днём мінус 14—20°С.

У Мінску 26 студзеня воблачна з праясненнямі. Часамі невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўночна‑заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 18—20°С, днём мінус 15—17°С.

У наступныя двое сутак, 27 і 28 студзеня, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 27‑га месцамі невялікі кароткачасовы снег, слабы туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 19—26°С, пры праясненнях да мінус 28°С, днём мінус 13—20°С, месцамі да мінус 22°С.

У Мінску 27 студзеня воблачна з праясненнямі, невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 19—21°С, днём мінус 15—17°С.

28 студзеня чакаецца змена ўмоў надвор’я. Часамі снег, месцамі завіруха.

На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 7—12 м/с, днём месцамі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 13—20°С, ва ўсходніх раёнах да мінус 23°С,

днём мінус 7—14°С, па ўсходзе да мінус 17°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?