Акцыі беларускага бровара «Аліварыя» падаражэлі ажно на 23% за апошнія 2 тыдні. Адзін з буйных акцыянераў «Аліварыі» такім чынам павялічвае сваю долю — лічыць эксперт праграмы «Асабісты капітал» Белсата Серж Наўродскі.

Попыт на акцыі ААТ «Піўзавод «Аліварыя» на Беларускай Валютна-Фондавай біржы цяпер настолькі высокі, што нават маленькі пакет у пару акцыяў прадаецца імгненна. У выніку паперы Аліварыі можна было прадаць на мінулым тыдні па 750 тыс за штуку. У лістападзе яны гандляваліся на ўзроўні 450 тысяч рулёў за акцыю.

«Працягваецца скупка актываў бровара акцыянерам прадпрыемства, — лічыць эксперт «Асабістага капітала» Серж Наўродскі.

Нагадаем, што пакетам Аліварыі у 30% валодае дацкі канцэрн Карлсберг, яшчэ 21% у Еўрапейскага Банка Рэканструкцыі і развіцця, а рэшта ў 49% да нядаўняга часу належала фізічным асобам. Усяго у першай палове студзеня было прададзена 236 акцыяў, гэта ледзь 0,2% ад агульнай колькасці.

Пра тое, ці варта ўключацца ў пагоню за акцыямі «Аліварыі», вы можаце даведацца ў відэа:

У які актыў варта заінвеставаць у Беларусі? Праверце сваю фінансавую інтуіцыю з дапамогай праграмы «Асабісты капітал».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?