Еўрапейская сетка барацьбы са СНІДам і венерычнымі захворваннямі сярод сэкс‑працаўнікоў мігрантаў «TAMPEP» апублікавала чарговае гадавое даследаванне сэкс‑індустрыі ў Еўропе.

Асноўныя высновы спарваздачы еўрапейскія працаўнікі сэкс‑індустрыі надзвычай мабільныя, а Румынія апярэдзіла Расею як краіна, што пастаўляе ў Еўропу найболей прастытутак.

У 2006 годзе на чале дзясяткі краін, адкуль у ЕС ехала найбольш прастытутак, была тройка: Расія, Украіна і Румынія. У 2008 годзе тройка змянілася — яе ўзначаліла Румынія, на другое месца перайшла Расія, а трэцяе месца заняла Баўгарыя. У справаздачы нагадваецца, што Румынія і Баўгарыя ў 2007 годзе ўступілі ў Еўрасаюз, і іх грамадзяне атрымалі права бязвізавага ўезду ў краіны ЕС. Чацвёртае і пятае месца занялі Нігерыя і Украіна.

Беларусь у гэтым спісе займае шостае месца разам з групай іншых краін

— беларускі складаюць 4% усіх прастытутак‑мігрантаў ЕС.

Агулам у справаздачы сцвярджаецца, што на краіны Усходняй Еўропы, уключна з Прыбалтыкай і Балканамі, прыпадае 70% прыежджых працаўнікоў сэкс‑індустрыі.

Прастытуткі-мігранткі ў ЕС паводле краіны паходжання:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?