Тэлеканал «Лад» будзе весці прамую трансляцыю матча зорак Кантынентальнай хакейнай лігі, які пройдзе 30 студзеня ў новым комплексе «Мінск‑Арэна».

Прамая трансляцыя матча пачнецца ў 15.30.

На лёдзе сыйдуцца найлепшыя майстры лігі: каманда лепшых расійскіх хакеістаў на чале з капітанам Аляксеем Яшыным (СКА, Санкт‑Пецярбург), у якую ўключаны і галкіпер зборнай Беларусі і мінскага «Дынама» Андрэй Мезін, і каманда Яраміра Ягра («Авангард», Омск), складзеная з найлепшых замежных гульцоў КХЛ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?