Блок марак

Блок марак

На першай марцы, на якой знаходзяцца хакеісты, бачна, што спартсмен у беларускім швэдары ніжэй за пояс чамусьці апрануты ў форму нью-йорскага хакейнага клуба «Рэйнджэрс». Яго супернік — хакеіст канадскага клуба «Манрэаль», з якім зборная Беларусі ніколі не гуляла і гуляць не зможа, бо зборныя і клубы выступаюць у розных спаборніцтвах.

На марцы з фрыстайлістам, які знаходзіцца ў палёце, журналісты ўбачылі украінскага спартсмена Энвера Аблаева, але ніяк не беларуса.

Тры ніжнія маркі прысвечаныя біятлону. На той, што знаходзіцца злева,

беларуска Дар’я Домрачава страляе стоячы, у той час як яе суперніцы рыхтуюцца страляць лежачы.
Такая ж памылка нашай біятланісткі здарылася на яве летась, і прывяла да дыскваліфікацыі. «Белпошта» ж вырашыла захваць гэты момант для гісторыі.

Наступны эпізод лля калекцыі філатэлістаў — біятлонная пагоня. Але

за Домрачавай бягуць… мужчыны-біятланісты!

І толькі апошняя марка, на якой спартсменка бяжыць на фоне гор, не выглядае абсурднай.

Набор марак для калекцыянераў абыйдзецца ў 3 тысячы рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?