Дзяржава будзе і ў далейшым садзейнічаць развіццю Інтэрнэту ў Беларусі.

Пра гэта заявіў у пятніцу на калегіі Міністэрства інфармацыі па выніках работы ў 2009 годзе і планах на 2010 год памочнік прэзідэнта Беларусі, начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Усевалад Янчэўскі.

«Дзяржава будзе праводзіць гэтак званую інтэрнэтызацыю, будзе рабіць усё,

каб Інтэрнэтам карысталася як мага больш людзей, каб усе пашыралася і развівалася

— ад добравядомага электроннага ўрада да электроннага гандлю і г.д.», — сказаў Усевалад Янчэўскі.

Паводле яго слоў, Міністэрства інфармацыі пераважна асацыюецца з друкаванымі СМІ і друкарнямі, плюс яшчэ тры асноўныя тэлеканалы. «А Інтэрнэт усё гэтыя гады развіваўся і надалей развіваецца. Сёння гэта цэлы свет. Пакуль жа разуменне ў грамадстве, што нібыта дзяржава вырашае закрыць (прыкрыць) або не прыкрыць.

Зразумела, што ніхто Інтэрнэт прыкрываць не будзе. І гэта немагчыма. Гэта прымітыўныя ісціны»,

— падкрэсліў памочнік прэзідэнта Беларусі.

Тым не менш, гэта цэлы свет, дзе прысутнічае маса з’яў, якія прама і непасрэдна звязаны менавіта з інфармацыяй: блогі, банэрная рэклама і іншае. Аказалася, што цэлая велізарная з’ява — па‑за ўвагай.

«Натуральна, дзяржава будзе займацца Інтэрнэтам, але не ў плане забароны, а ў плане таго, што дзяржава павінна там безумоўна прысутнічаць.

Там павінна прысутнічаць наша ідэалогія, і прысутнічаць эфектыўна. Бо ў адрозненне ад адміністрацыйных рэсурсаў на Інтэрнэт не паўплываеш. Людзі на сайты ці будуць заходзіць, ці не будуць. І ёсць толькі адзін крытэр — якасна і пераканаўча», — упэўнены Усевалад Янчэўскі.

Інтэрнэт‑сайтаў, рэсурсаў нават у рускамоўным сегменце — тысячы, дзесяткі тысяч. Гэта жорсткая канкурэнцыя і немагчымасць неяк адміністрацыйна падтрымаць, адзначыў памочнік прэзідэнта.

Тым не менш дзяржаве трэба не проста прысутнічаць у Інтэрнэце, а ўплываць эфектыўна і праводзіць ідэі ў жыццё.

І гэтым пытаннем павінна займацца Міністэрства інфармацыі, рэзюмаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?