Падчас будаўнічых прац у полацкім Кадэцкім корпусе, дзе раней размяшчаліся езуіцкая бібліятэка і сталовая, былі знойдзены фрэскі XVIII ст.
Як паведаміў супрацоўнік Нацыянальнага Полацкага гісторыка‑культурнага музея‑запаведніка Аляксандр Салаўёў, па ўсёй верагоднасці, фрэскі ўпрыгожвалі ахоны аконных праёмаў і столь.
Тэхналогія напісання фрэсак адрозніваецца ад той, якая выкарыстоўвалася ў Сафійскім саборы Спаса‑Прэабражэнскай царквы. На вертыкальных ахонах фрэсак размяшчаўся раслінны арнамент, а на верхніх — своеасаблівыя «медальёны».
Па словах спецыяліста, ва ўсёй Віцебскай вобласці гэта адзіны прыклад езуіцкага манументальнага насценнага жывапісу.
Паводле інфармацыі «Химик.info», сёння лёс старажытных фрэсак пад пытаннем: у адпаведнасці з праектам мадэрнізацыі Кадэцкага корпуса са сценаў плануецца зняць усю старую тынкоўку.





