Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за 2009 год склала 7 млрд. 281,4 млн. даляраў, паведамляе прэс‑служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У 2008 годзе гэты паказчык складаў 6 млрд. 810,5 млн. даляраў.

У 2009 годзе аб’ём знешняга гандлю таварамі знізіўся на 30,7% у параўнанні з 2008 годам і склаў 49 млрд. 845,8 млн. даляраў. За мінулы год экспарт знізіўся на 34,7% да 21 млрд. 282,2 млн. даляраў, імпарт — на 27,5% да 28 млрд. 563,6 млн. даляраў.

Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў памеры 8 млрд. 900,7 млн. даляраў (за 2008 год — мінус 11 млрд. 619,8 млн.). Экспарт знізіўся на 35% да 9 млрд. 314 млн. даляраў, імпарт — на 29,8% да 18 млрд. 214,7 млн. даляраў. Аб’ём знешняга гандлю за студзень—снежань склаў 27 млрд. 528,7 млн. даляраў (на 31,6% менш).

Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае на ўзроўні 10 млрд. 3,2 млн. даляраў (за 2008 год — мінус 12 млрд. 955,5 млн.). Знешнегандлёвы абарот з Расіяй паменшыўся на 31,2% да 23 млрд. 431 млн. даляраў. Экспарт упаў на 36,4% (да 6 млрд. 713,9 млн.), імпарт — на 28,9% (да 16 млрд. 717,1 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з Украінай знізіўся на 39% да 2 млрд. 982,5 млн. даляраў. Экспарт скараціўся на 39,1% (да 1 млрд. 693,1 млн.), імпарт — на 39% (да 1 млрд. 289,4 млн.). Сальда ў гандлі з гэтай краінай склалася станоўчае ў памеры 403,7 млн. даляраў (за 2008 год — плюс 662,8 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа паменшыўся на 29,6% і склаў 22 млрд. 317,1 млн. даляраў. Экспарт знізіўся на 34,4% да 11 млрд. 968,2 млн., імпарт — на 23% да 10 млрд. 348,9 млн. даляраў. Сальда склалася станоўчае ў памеры 1 млрд. 619,3 млн. даляраў, у тым ліку з Германіяй — адмоўнае ў памеры 1 млрд. 228,9 млн. даляраў. Экспарт у Германію павялічыўся на 21,5% да 986,9 млн. даляраў, імпарт паменшыўся на 20,6% да 2 млрд. 215,8 млн. даляраў. Знешнегандлёвы абарот з Германіяй знізіўся на 11,1% да 3 млрд. 202,7 млн. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?