Фота novonews.lv

Фота novonews.lv

Ранняй вясны ў гэтым годзе ў Беларусі, хутчэй за ўсё, не будзе, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў.

Такі прагноз спецыялістамі зроблены на падставе цяперашняй сінаптычнай сітуацыі. У лютым сярэднямесячная тэмпература паветра чакаецца каля нормы — ад мінус 3 градусаў па паўднёвым захадзе краіны да мінус 8 градусаў па паўночным усходзе. А вось колькасць ападкаў прагназуецца вышэй за норму — 120%, па Віцебскай і Магілёўскай абласцях — 125‑130%.

Пакуль жа маразы не збіраюцца здаваць свае пазіцыі.

Да канца гэтага тыдня ўзмоцніць свой уплыў антыцыклон, таму схаладае:

уначы — мінус 6—13 градусаў, пры праясненнях — да мінус 15—18 градусаў.

Такая ж тэмпература паветра чакаецца ў пачатку наступнага тыдня, пры праясненнях магчыма паніжэнне да 16—22 градусаў марозу. Днём будзе 7—14 градусаў ніжэй за нуль.

У другой дэкадзе лютага ў

найбольш халодныя ночы ртутны слупок тэрмометра можа апусціцца да мінус 25—30 градусаў.

У трэцяй дэкадзе ў асобныя дні не выключана пацяпленне — ад нуля да плюс 5 градусаў.

У сакавіку сярэднямесячная тэмпература прагназуецца на 0,5 градуса вышэй за норму, а норма для сакавіка — ад плюс 1 градуса на паўднёвым захадзе краіны да мінус 3 градусаў на паўночным усходзе.

Характэрна, што большая частка цёплых сакавікоў прыпадае на апошнія 17 гадоў. Цяплей звычайнага — на 3—6 градусаў — быў сакавік 2002 і 2004 гадоў. Аднак бываюць гады, калі сярэднямесячная тэмпература паветра на 4—9 градусаў ніжэй за норму. Апошні раз такі халодны сакавіка назіраўся ў 1987 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?