Прэм’ер‑міністр Расіі Уладзімір Пуцін лічыць неабходным выключыць з’яўленне «шэрых зон» на знешніх межах Мытнага саюза.

Пра гэта старшыня ўрада РФ заявіў 2 лютага ў Маскве на нарадзе па пытаннях мытнага рэгулявання.

«З’яўленне тут якіх‑небудзь «шэрых зон»,

якімі змаглі б пакарыстацца рознага кшталту несумленныя дзялкі, павінна быць цалкам выключанае»,

— цытуе Пуціна РІА Новости.

У сувязі з гэтым расійскі прэм’ер звярнуў увагу на неабходнасць павышэння каардынацыі паміж дзяржорганамі ўдзельнікаў Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі. Пры гэтым Пуцін адзначыў, што «сумленныя ўдзельнікі знешнеэканамічнай дзейнасці павінны мець магчымасць рэальна карыстацца перавагамі Мытнага саюза».

Кіраўнік урада нагадаў таксама пра планы па фарміраванні адзінай эканамічнай прасторы трох краін,

якая павінна быць створаная да 1 студзеня 2012 года.

На яго думку, такое аб’яднанне з насельніцтвам 170 мільёнаў чалавек валодае вялікім патэнцыялам росту і «цалкам здольнае стаць адным з цэнтраў руху капіталу, пунктам прыцягнення перадавых тэхналогій».

Разам з тым, Пуцін адзначыў, што такое аб’яднанне павінна весціся паступова: «Мы павінны рухацца акуратна, паэтапна, адаптуючы ўнутранае заканадаўства да тых задач, якія мы перад сабой ставім».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?