У нас многія, падпадаючы пад уплыў расійскай прапаганды і «гумарыстаў» кшталту Задорнава, лаюць Амерыку.

Маўляў, амерыканцы хочуць камандаваць усім светам, а дома парадку зрабіць не могуць. Але ніякі Лукашэнка ці Чавес не далі б рады і тыдзень пакіраваць Злучанымі Штатамі. Бо іх метады, заснаваныя на здушэнні ўсяго, што не падабаецца, у ЗША не працуюць.

Насельніцтва Штатаў складаецца з прадстаўнікоў усіх народаў Зямлі, аб’яднаных правам адстойваць свае нацыянальныя і сацыяльныя інтарэсы. Гэта такая грымучая сумесь, што застаецца толькі захапляцца розумам стваральнікаў Канстытуцыі ЗША, якія здолелі даць настолькі ўніверсальныя законы. І сілай духу іх паслядоўнікаў, якія тых законаў трымаюцца. Бо ЗША застаецца флагманам сусветнай эканомікі і прыкладам дэмакратыі, хто б што ні плёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?