Праект будаўніцтва чыгункі Мінск – Гомель для цягнікоў з хуткасцю 160 км/г распрацоўваецца ў Беларусі.
Пра тое, што такое рашэнне прынята на ўзроўні краіны, паведаміў у пятніцу на прэс-канферэнцыі старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон.
На хуткаснай чыгуначнай магістралі час дарогі са сталіцы ў абласны цэнтр (ці наадварот) скароціцца з цяперашніх 4,5 і больш гадзін да двух. Будаўніцтва будзе весціся з прыцягненнем кітайскага капітала.
Якабсон лічыць, што
даўно наспела неабходнасць зрабіцт высокахуткасным і участак чыгункі, што звязвае Мінск і Кіеў.





