«Украіна павінна навучыцца праводзіць сумленныя і законныя выбары, таму задача № 1 сённяшняга дня — прадэманстраваць украінцам, самім сабе, што мы можам дэмакратычным шляхам перадаваць уладу. Я думаю, што гэта першараднае заданне»,

— заявіў прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка 7 лютага на выбарчым участку ў Кіеве пасля галасавання ў другім туры выбараў кіраўніка дзяржавы.

«Думаю, што ўкраінцам будзе сорамна за свой выбар, але гэта таксама дэмакратыя», — сказаў Юшчанка.

Украінскі прэзідэнт адмовіўся адказваць на пытанні шматлікіх журналістаў.

У першым туры галасавання 17 студзеня Юшчанка заняў пятае месца, набраўшы 5,45% галасоў. У другі тур выйшлі лідэр апазіцыйнай Партыі Рэгіёнаў, былы прэм'ер-міністр Віктар Януковіч (35,32% галасоў) і дзейны кіраўнік урада Юлія Цімашэнка (25,05%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?