Узброены напад на дзяржаву-ўдзельніцу так званай саюзнай дзяржавы або любыя дзеяньні з выкарыстаньнем вайсковай сілы супраць яе Расея «будзе разглядаць як акт агрэсіі супраць саюзнай дзяржавы і ажыцьцявіць меры ў адказ».

Пра гэта гаворыцца ў новай вайсковай дактрыне Расеі, тэкст якой быў зацьверджаны напярэдадні Дзьмітрыем Мядзьведзевым, паведамляе РІА «Новости».

Расейская вайсковая дактрына прадугледжвае каардынацыю зь Беларусьсю з боку Расеі дзейнасьці ў галіне разьвіцьця нацыянальных узброеных сілаў і выкарыстаньня вайсковай інфраструктуры. У дакумэнце гаворыцца таксама пра неабходнасьць выпрацоўкі і ўзгадненьня захадаў для падтрыманьня абароназдольнасьці так званай саюзнай дзяржавы ў адпаведнасьці з вайсковай дактрынай саюзнай дзяржавы.

У дактрыне таксама гаворыцца, што Расея разглядае ўзброены напад на дзяржаву-ўдзельніцу АДКБ як агрэсію супраць усіх дзяржаў-удзельніц арганізацыі і ажыцьцявіць у гэтым выпадку меры ў адпаведнасьці з Дагаворам аб калектыўнай бясьпецы.

Згодна з вайсковай дактрынай, Расея выдзяляе воінскія кантынгенты ў склад Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) АДКБ у мэтах апэратыўнага рэагаваньня на ваенныя пагрозы дзяржавам-членам АДКБ і вырашэньня іншых задач, вызначаных Радай калектыўнай бясьпекі АДКБ.

У дакумэнце таксама прапісана, што для ажыцьцяўлення міратворчых апэрацыяў па мандаце ААН або па мандаце СНД Расея дае воінскія кантынгенты ў парадку, устаноўленым фэдэральным заканадаўствам і міжнароднымі дамоваміі РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?