Такія звесткі апублікавала Міністэрства навукі і асветы Літвы.
У 2008-2009 гадах у агульнаадуцкацыйных школах Літвы на літоўскай мове навучалася 92,4% школьнікаў, расейскай – 4,3%, польскай – 3,3%, беларускай і ангельскай – па 0,03%.
Расейскую мову як замежную вывучаюць 28% школьнікаў, ангельскую -- 61%.
Цікава, што колькасць навучэнцаў у расейскамоўных школах паціху зніжаецца штогод, а ў польскамоўных -- паціху ж расце.
На беларускай мове працуе адзіная школа ў Вільні. Яе выпускнікі маюць права без экзаменаў паступаць у беларускія ВНУ.





