Жыхарка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці падазраецца ў забойстве прыёмнага 4-гадовага дзіцяці, паведамілі ў абласной пракуратуры.
Пакуль яшчэ няма поўнага заключэння экспертаў‑медыкаў, таму абставіны смерці дзіцяці не да канца зразумелыя. Але ёсць падставы для таго, каб падазраваць прыёмную маці ў забойстве.
Па гэтым факце праводзіцца праверка. У дачыненні да жанчыны заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.139 ( «Забойства») КК Беларусі. Артыкул прадугледжвае да 25 гадоў пазбаўлення волі, альбо пажыццёвае зняволенне, а ў некаторых выпадках сьмяротнае пакараньне.
Хлопчык раптоўна памёр у снежні 2009 года.
Смерць наступіла ў ванным пакоі, куды ён адправіўся памыцца пасля прыступу рвоты.
Яго цела выявіла прыёмная маці.
Тады медыкі знайшлі на целе дзіцяці прыкметы траўмы жывата.





