У вядучых камандаў англійскай прэм’ер‑лігі прыхільнікаў хапае і за межамі Брытанскіх выспаў, у тым ліку і ў Беларусі.

Заўзятарам «МЮ» і «Чэлсі», «Арсенала» і «Ліверпуля» па ўсім свеце прэм’ер‑ліга вырашыла прапанаваць прыняць удзел у творчым конкурсе.

Задача — напісаць кароткі аповед пра тое,

як ты хварэў за любімую англійскую каманду падчас аднаго з яе матчаў.

Прыз — паездка на дваіх на гульню чэмпіянату Англіі.

Ацэньваць работы будзе журы, у складзе якога, у прыватнасці, былы абаронца «Чэлсі» і зборнай Францыі Марсэль Дэсайі і экс‑форвард «Ліверпуля» і зборнай Уэльса Ян Раш.

Заявіцца на конкурс можна на сайце barclaysfootball.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?