Беларуска‑венгерскія кансультацыі паміж МЗС пройдуць у Мінску 11—12 лютага.

Як паведамляе прэс‑служба МЗС Беларусі, беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліць намеснік міністра Валерый Варанецкі, венгерскую — дзяржаўны сакратар Енё Фалер.

Чакаецца, што бакі абмяркуюць шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва (палітычны дыялог, гандлёва‑эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, развіццё дагаворна‑прававой базы, арганізацыя сумесных мерапрыемстваў у сферы культуры і мастацтва і інш.), развіццё дыялога Беларусь — ЕС, а таксама «іншыя аспекты, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», паведамляе прэс‑служба.

Паводле вынікаў кансультацый прадугледжана падпісанне кіраўнікамі дэлегацый Плана канкрэтных мерапрыемстваў па развіцці беларуска‑венгерскага супрацоўніцтва на 2010 год.

Падчас візіту венгерскай дэлегацыі плануецца сустрэча Фалера з кіраўніцтвам Міністэрства эканомікі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?