У Мінскі гарвыканкам пададзена заяўка на правядзенне 28 лютага сходу ініцыятыўнай групы па правядзенні агульнанацыянальнага рэферэндуму.
Паводле рашэння Партыі БНФ плануецца правесці плебісцыт наконт павышэння мыта на аўтамабілі ў рамках Мытнага саюза.
Партыя БНФ, а таксама іншыя суб’екты Беларускага незалежніцкага блоку маюць намер згуртаваць у
ініцыятыўную групу да тысячы чалавек, якія будуць збіраць подпісы за правядзенне такога рэферэндуму.
«На сёння няма ніводнага чалавека, які б быў зацікаўлены ў падвышэнні мыта на імпартныя аўтамабілі.
Мы можам сабраць больш за мільён подпісаў», — заявіў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Ініцыятары мяркуюць, што рэферэндум можна будзе правесці ў траўні — чэрвені гэтага года. Мэта рэферэндуму — паўплываць на беларускае кіраўніцтва, каб яно не пагаджалася на падвышанае мыта ў рамках Мытнага саюза.
0
0
0
0
0
0