Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені 2010 года павялічыўся на 1,3% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2009 года і склаў Br9, 834 трлн., паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Тэмп росту вытворчасці прамысловай прадукцыі за першы месяц 2010 года склаў 102,5% да ўзроўню такога ж перыяду мінулага года, склаўшы Br10, 44 трлн. Спажывецкіх тавараў выпушчана на Br2, 419 трлн. (105%), у тым ліку харчовых — Br1, 317 трлн. (105,1%), нехарчовых — Br960 млрд. (105,8%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?