Улады Ірана ўвялі забарону на паштовы сервіс Gmail, піша The Wall Street Journal. Замест яго ўрад збіраецца распрацаваць уласную службу электроннай пошты.

Пра забарону Gmail абвясцілі непасрэдна іранскія ўлады. Пакуль незразумела, ці здольныя яны рэалізаваць яе на практыцы, але Google, распрацоўшчык Gmail, ужо абвясціў, што трафік паштовага сэрвісу, які ідзе з Ірана, рэзка знізіўся.

Прадстаўнік іранскага вышэйшага кіраўніцтва растлумачыў, што такі крок закліканы «спрыяць развіццю нацыянальных інтэрнэт-тэхналогій і ўмацаваць давер паміж народам і ўрадам».

Інтэрнэт-медыя, у тым ліку сацыяльныя сеткі кшталту Facebook і блог-сэрвісы ў духу Twitter, адыгралі важную ролю пры арганізацыі пратэстаў 2009—2010 гадоў у Іране. «Твітэр-рэвалюцыя» нават патрапіла ў спіс галоўных інтэрнэт-падзей 2000-х гадоў. Паштовы сэрвіс, падкантрольны дзяржаве, дапамог бы уладам Ірана змагацца з апазіцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?