Крымінальная справа распачата 11 лютага Мазырскім РАУС па факце крадзяжу 31 ліхтара вонкавага асвятлення з лініі электраперадачы ў раёне вёскі Дразды Мазырскага раёна.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, крадзеж быў учынены невядомым прыкладна з 29 снежня 2009 года па 29 студзеня 2010 года. Урон склаў каля 6,5 млн. рублёў.

У Мазырскім РАУС зазначылі, што з такім злачынствам сутыкаюцца ўпершыню. Ліхтары былі ўстаноўлены нядаўна. Мяркуецца, што зламыснік выкраў іх для продажу або для прамысловага выкарыстання. Вядзецца пошук падазроных, з месца здарэння ўзяты фрагмент кабелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?