Міністэрства культуры абвясціла аб пачатку буйнамаштабнай кампаніі «Беларусь — гэта мы». Па словах міністра культуры Паўла Латушкі, акцыя будзе праходзіць увесь год і ў яе рамках пройдзе каля сотні культурных мерапрыемстваў.

Міністр зазначыў, што гэта будзе своеасаблівай справаздачай дзеячаў культуры, што імі было зроблена апошнім часам. «А таксама мы хочам адзначыць, што культура ёсць адным з найважнейшых фактараў пабудовы дзяржавы і грамадства», — зазначыў П.Латушка.

Мерапрыемствы будуць праходзіць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой — Маскве, Парыжы, Кітаі. Павел Латушка спадзяецца, што гэтая кампанія будзе мець камерцыйны поспех і глядач прагаласуе за яе набытымі білетамі.

Пачатак кампанія возьме ў нядзелю 14 лютага канцэртам у Гомелі спевакоў Ганны Шаркуновай і Германа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?