які быў падпісаны 27 студзеня 2010 года ў Маскве.

Дакумент уносіць змены ў пагадненне паміж урадамі дзвюх краін аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва ў сферы экспарту нафты і нефтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 года. У прыватнасці, вызначаецца, што мытнай пошлінай не абкладаецца нафта, якая транспартуецца з РФ у Беларусь, зыходзячы з гадавога аб’ёму ўнутранага спажывання расійскай нафты ў гэтай краіне. Пры гэтым памер вывазной мытнай пошліны на нафту, якая пастаўляецца звыш гэтага аб’ёму, вызначаецца зыходзячы са ставак, устаноўленых расійскім заканадаўствам.

Дакументам прадугледжана прымяненне механізма змянення тарыфаў па транзіце нафты па магістральных нафтаправодах, размешчаных на беларускай тэрыторыі, і заключэнне мытнымі органамі дзяржаў да 1 сакавіка 2010 года пагаднення аб парадку абмену інфармацыяй аб экспарце нафты з тэрыторыі Беларусі ў трэція краіны.

Як паведаміў намеснік міністра энергетыкі РФ Анатоль Яноўскі, бяспошлінна ў Беларусь будзе пастаўляцца прыкладна 6,3 млн. тон расійскай нафты. «Паводле папярэдніх разлікаў, Расійская Федэрацыя атрымае ў 2010 годзе (ад паставак нафты ў Беларусь) на 78 млрд. рублёў больш, чым у 2009 годзе», — сказаў Яноўскі.

Адказваючы на пытанні дэпутатаў аб тым, ці ратыфікуе Мінск гэты пратакол, намеснік міністра паведаміў, што дакумент ужо разгледжаны беларускім урадам і таксама адпраўлены на ратыфікацыю ў парламент.

Раней газета «КоммерсантЪ» зазначала, што Беларусь можа страціць ільготную нафту, калі своечасова не ратыфікуе падпісаныя ў Маскве дакументы. «Пагадненне аб бяспошлінных пастаўках нафты для ўласнага спажывання Беларусі ў аб’ёме 6,3 млн. тон, падпісанае віцэ‑прэм’ерамі Ігарам Сечыным і Уладзімірам Сямашкам, можа не ўвайсці ў сілу, калі не будзе ратыфікавана да 15 лютага», — падкрэслівала расійскае выданне.

Як паведамілі БелаПАН у беларускім парламенце, паколькі законапраект аб ратыфікацыі згаданага пратакола ў ніжнюю палату не паступаў, скліканне нечарговай сесіі пакуль не плануецца. Аднак, як патлумачылі ў Нацыянальным сходзе, у адпаведнасці з беларускім законам аб міжнародных дагаворах іх уваходжанне ў сілу магчымае не толькі праз ратыфікацыю парламентам, але і шляхам прыняцця ўказа прэзідэнта. У гэтым выпадку міжнародны дагавор увойдзе ў сілу адразу пасля выхаду ўказа, а парламент можа разгледзець яго пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?