Цэны на харчовыя тавары ў студзені 2010 года ў адносінах да снежня 2009 года выраслі на 0,6%, а ў адносінах да першага месяца мінулага года — на 6,5%. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольшы прырост цэн у студзені ў адносінах да снежня адбыўся на цукар (10,3%), фрукты (4,4%), бульбу (3,6%), тытунёвыя вырабы (2,4%). Таксама павялічыліся цэны на гарбату (1,8%), масла сметанковае (1,1%), яйкі (1%), кандытарскія вырабы (0,9%), сыры (0,8%), мяса і птушку (0,6%), кансервы рыбныя, малако і малочныя прадукты (0,4%), рыбу і морапрадукты, каўбасныя вырабы і вэнджаніну, хлеб (0,3%).

На некаторыя віды прадукцыі назіралася зніжэнне цэн: агародніна (3,2%), макаронныя вырабы (на 1%), муку пшанічную (на 0,8%), крупы (0,3%), алкагольныя напоі (0,5%).

Цэны на нехарчовыя тавары ў студзені ў параўнанні са снежнем выраслі на 1,4%, у адносінах да студзеня 2009 года — на 7,6%. Больш за ўсё ў студзені ў параўнанні з папярэднім месяцам падаражэў бензін — на 2,1%. Таксама цэны выраслі на бытавыя электрапрыборы (на 0,9%), пісьмовыя прылады (0,7%), мэблю і медыкаменты (0,6%), парфумерна‑касметычныя тавары (0,5%), абутак (0,4%), швейныя вырабы (0,3%).

Цэны знізіліся на дываны і дывановае пакрыццё (на 0,3%) і гадзіннікі (на 0,1%).

Платныя паслугі за першы месяц гэтага года падаражэлі ў сярэднім на 0,2%. Больш за ўсё цэны выраслі на паслугі дашкольных устаноў — на 10,1%. Таксама падняліся цэны на ацяпленне і санаторна‑аздараўленчыя паслугі (1%), унутрырэспубліканскія чыгуначныя перавозкі (1,6%), бытавыя паслугі (1,4%), медыцынскія паслугі і білеты ў тэатрах (0,7%). Не даражэлі аплата за электра‑, газа‑ і водазабеспячэнне, тэхабслугоўванне, білеты на гарадскі, прыгарадны і міжгародны аўтамабільны транспарт, паслугі канцэртных залаў.

У цэлым індэкс спажывецкіх цэн у студзені ў сярэднім вырас на 0,8%, у адносінах да студзеня 2009 года — на 6,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?