Раніцай 12 лютага ў прыпынак ля ўніверсама «Рыга» урэзаўся аўтамабіль «Ровер». У выніку аварыі — чацвёра пацярпелых, адзін з якіх у цяжкім стане. Як мяркуецца, маладога кіроўцу занесла на павароце.

У Байнэце адразу знайшліся відавочцы гэтай аварыі. Пасажыры тралейбуса, які стаяў у той час на прыпынку, адчулі моцны ўдар.

‑‑ Усе выйшлі з тралейбуса і ўбачылі машыну, якая заехала ў прыпынак, — піша сведка. — Між пярэднім бамперам і рэкламным шчытом ляжала жанчына ў ненатуральнай позе, спачатку я ўбачыла толькі тырчалі ногі. Потым сказалі, што яна дыхае. За прыпынкам ляжаў мужчына, ён таксама адляцеў ад прыпынку і казаў, што ў яго нешта з нагой. Яшчэ там былі двое дзяўчат, якія пацярпелі менш. Яны хадзілі нармальна, але адна казала дактарам з Хуткай дапамогі, што ў яе ідзе з галавы кроў. За рулём машыны быў малады хлопец, напэўна, яго занесла на павароце, і ён урэзаўся ў прыпынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?