Справа на падставе ч. 3 арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) распачата ў дачыненні да 51‑гадовага жыхара вёскі Манькавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, рабочы Курылавіцкай участковай бальніцы падазраецца ў падпале ўласнага дома, арганізаваным 13 лютага ў стане алкагольнага ап’янення.

У выніку пажару загінулі 29‑гадовая дачка і дзевяцігадовы ўнук мужчыны.

У бальніцы знаходзяцца 29‑гадовы зяць падпальшчыка, 21‑гадовы сын, 49‑гадовая жонка і 20‑гадовая суседка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?